Варкшопы па працы з дэзынфармацыяй — Вільня, Варшава, Бэрлін + гранты да 2000 €

Important

Capacity for Democracy · RadarBY · Digital Skills Coalition Belarus

Варкшопы па працы з дэзынфармацыяй

Навучыцеся супрацьстаяць дэзынфармацыі і атрымайце грант на ўласны праект!

Гранты да 2000 €

‼️  ДЭДЛАЙН РЭГІСТРАЦЫІ — 20 ЛІПЕНЯ

📍 ДАТЫ І МЕСЦЫ ПРАВЯДЗЕНЬНЯ

1–2 жніўня — Вільня  👉 Зарэгістравацца →
7–8 жніўня — Варшава  👉 Зарэгістравацца →
22–23 жніўня — Бэрлін  👉 Зарэгістравацца →

* Удзел магчымы толькі ў адным варкшопе. Зьмест праграмы ў кожным горадзе аднолькавы.

Варкшопы сфакусаваныя на ўмацаваньні ведаў і практычных здольнасьцяў у кірунку маніторынгу, выяўленьня і барацьбы з прапагандай. Удзел бясплатны. Запрашаюцца як дасьведчаныя беларускія журналісты_кі і прафэсіяналы_кі, так і людзі, зацікаўленыя ў пашырэньні сваіх ведаў і кола кантактаў па тэме. Рэгістрацыя адкрытая і для ўдзельнікаў зь іншых гарадоў і краін.

📚 ТЭМЫ ВАРКШОПАЎ

🔍  Мэтады праверкі адкрытых крыніцаў (OSINT)
Геалякацыя, спадарожнікавыя здымкі, аналіз мэтададзеных і іншыя метады

📊  Маніторынг і аналіз дэзынфармацыйных наратываў

📢  Выяўленьне і дэбанкінг прапагандысцкіх мэсаджаў і кампаніяў

🤖  Адказнае выкарыстаньне інструмэнтаў штучнага інтэлекту
Для аналізу і праверкі інфармацыі

🔒  Лічбавая бясьпека і этычныя стандарты
У журналістыцы, працы з дэзынфармацыяй і расьсьледаваньнях

💰 ГРАНТАВАЯ ПРАГРАМА

 Бюджэт — да 2000 € на каманду; тэрмін рэалізацыі — верасень (1 месяц)

 Галоўная ўмова — адпаведнасьць тэме дэзынфармацыі і барацьбы з прапагандай

 Фармат — любы: артыкул, маніторынг, дэбанкінг, журналісцкае расьсьледаваньне

 Колькасць заявак не абмежаваная; фінансаваньне атрымаюць найлепшыя праекты паводле рашэньня камісіі

 Падчас рэалізацыі — мэнтарская падтрымка і кансультаваньне; па завяршэньні — абавязковая прэзэнтацыя вынікаў

Варкшопы і грантавая падтрымка фінансуюцца Міністэрствам замежных справаў Нямеччыны і Праграмай супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю нямецкага ўраду.

⚠️ ВАЖНА ВЕДАЦЬ

• Бясьпека ўдзельнікаў і ўдзельніц — наш прыярытэт. Усе праходзяць працэс вэрыфікацыі.

• Падчас варкшопаў дзейнічаюць правілы Chatham House; фота, відэа і аўдыязапіс забаронены.

• Пры наяўнасці бюджэту арганізатары могуць пакрыць выдаткі на пражываньне і дарогу.

• Адбор удзельнікаў_ніц: матывацыя, досьвед, планы на прымяненьне ведаў і навыкаў.

Абярыце горад і зарэгіструйцеся да 20 ліпеня

📍 Вільня, 1–2 жніўня
📍 Варшава, 7–8 жніўня
📍 Бэрлін, 22–23 жніўня

Rate article
Digital Skills Coalition Belarus