Capacity for Democracy · RadarBY · Digital Skills Coalition Belarus
Варкшопы па працы з дэзынфармацыяй
Навучыцеся супрацьстаяць дэзынфармацыі і атрымайце грант на ўласны праект!
Гранты да 2000 €
‼️ ДЭДЛАЙН РЭГІСТРАЦЫІ — 20 ЛІПЕНЯ
📍 ДАТЫ І МЕСЦЫ ПРАВЯДЗЕНЬНЯ
* Удзел магчымы толькі ў адным варкшопе. Зьмест праграмы ў кожным горадзе аднолькавы.
Варкшопы сфакусаваныя на ўмацаваньні ведаў і практычных здольнасьцяў у кірунку маніторынгу, выяўленьня і барацьбы з прапагандай. Удзел бясплатны. Запрашаюцца як дасьведчаныя беларускія журналісты_кі і прафэсіяналы_кі, так і людзі, зацікаўленыя ў пашырэньні сваіх ведаў і кола кантактаў па тэме. Рэгістрацыя адкрытая і для ўдзельнікаў зь іншых гарадоў і краін.
📚 ТЭМЫ ВАРКШОПАЎ
🔍 Мэтады праверкі адкрытых крыніцаў (OSINT)
Геалякацыя, спадарожнікавыя здымкі, аналіз мэтададзеных і іншыя метады
📊 Маніторынг і аналіз дэзынфармацыйных наратываў
📢 Выяўленьне і дэбанкінг прапагандысцкіх мэсаджаў і кампаніяў
🤖 Адказнае выкарыстаньне інструмэнтаў штучнага інтэлекту
Для аналізу і праверкі інфармацыі
🔒 Лічбавая бясьпека і этычныя стандарты
У журналістыцы, працы з дэзынфармацыяй і расьсьледаваньнях
💰 ГРАНТАВАЯ ПРАГРАМА
☑ Бюджэт — да 2000 € на каманду; тэрмін рэалізацыі — верасень (1 месяц)
☑ Галоўная ўмова — адпаведнасьць тэме дэзынфармацыі і барацьбы з прапагандай
☑ Фармат — любы: артыкул, маніторынг, дэбанкінг, журналісцкае расьсьледаваньне
☑ Колькасць заявак не абмежаваная; фінансаваньне атрымаюць найлепшыя праекты паводле рашэньня камісіі
☑ Падчас рэалізацыі — мэнтарская падтрымка і кансультаваньне; па завяршэньні — абавязковая прэзэнтацыя вынікаў
Варкшопы і грантавая падтрымка фінансуюцца Міністэрствам замежных справаў Нямеччыны і Праграмай супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю нямецкага ўраду.
⚠️ ВАЖНА ВЕДАЦЬ
• Бясьпека ўдзельнікаў і ўдзельніц — наш прыярытэт. Усе праходзяць працэс вэрыфікацыі.
• Падчас варкшопаў дзейнічаюць правілы Chatham House; фота, відэа і аўдыязапіс забаронены.
• Пры наяўнасці бюджэту арганізатары могуць пакрыць выдаткі на пражываньне і дарогу.
• Адбор удзельнікаў_ніц: матывацыя, досьвед, планы на прымяненьне ведаў і навыкаў.
Абярыце горад і зарэгіструйцеся да 20 ліпеня
📍 Вільня, 1–2 жніўня
📍 Варшава, 7–8 жніўня
📍 Бэрлін, 22–23 жніўня


